Узнагароды Віктар Белазаровіч удастоены за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў.
Нагрудны знак уручаны сёння, 6 лютага, у рамках выніковага пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У купалаўскім універсітэце Віктар Белазаровіч працуе з 1999 года. Прайшоў працоўны шлях ад выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі да намесніка дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Ён паспяхова сумяшчае адміністрацыйную працу з навукова-педагагічнай дзейнасцю. У рамках навукова-даследчай работы вывучае працэс фарміравання і развіцця беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХІ стст.
Аўтар больш за 76 публікацый, у тым ліку адной манаграфіі. Актыўна займаецца вучэбна-метадычнай працай. Апублікаваў 19 вучэбных і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 8 з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Распрацаваў метадычнае забеспячэнне навучальных дысцыплін І і ІІ ступеняў вышэйшай адукацыі: "Гісторыя Беларусі, XVII-XVIII стст.", "Гістарыяграфія гісторыі Беларусі", "Гісторыя Беларусі (у кантэксце еўрапейскай цывілізацыі)", "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", "Сацыяльна-культурная антрапалогія ", падрыхтаваў навучальны памочнік "Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ".
Віктар Аляксандравіч супрацоўнічае з Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаў у складзе аўтарскіх калектываў у падрыхтоўцы навучальных дапаможнікаў. Уваходзіў у склад журы абласной алімпіяды па гісторыі Беларусі для вучняў навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выступае з лекцыямі па гісторыі Беларусі для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. З'яўляецца членам Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы.