Пад агульным слоганам «Студатрад - гэта па-ранейшаму модна!» 13 лютага адбылося закрыццё трэцяга працоўнага семестра на базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У рамках мерапрыемства адбылося падвядзенне вынікаў трэцяга працоўнага семестра і ўзнагароджанне тых, хто у 2018 год паказаў высокія вынікі ў студатрадаўскім руху. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзначаны падзякай Гродзенскага гарадскога камітэта БРСМ як лепшы наймальнік. У 2018 годзе ўніверсітэт прыняў студэнцкі сэрвісны атрад на Цэнтралізаваным тэсціраванні, студэнцкі сэрвісны атрад у прыёмнай камісіі, і студэнцкі будаўнічы атрад АХУ.
Грамата за дасягненне высокіх паказчыкаў у працоўным семестры 2018 года, а таксама актыўны ўдзел у развіцці студатрадаўскага руху ўручана Штабу працоўных спраў ПА / РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы.
Асабістымі граматамі таксама адзначаны камандзіры, камісары і байцы студэнцкіх атрадаў купалаўскага ўніверсітэта.
Нагадаем, што каля 800 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы у 2018 годзе працавалі ў педагагічных, будаўнічых, сэрвісных і вытворчых студэнцкіх атрадах, дзе змаглі не толькі атрымаць вопыт працоўнай дзейнасці і падзарабіць, але набыць новых сяброў і цікава правесці час.
Улетку 2018 года функцыянавала 33 педагагічных, 15 будаўнічых, 6 сэрвісных і адзін вытворчы атрады. Рабяты працавалі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Жамчужына Расіі» ў Анапе, і на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.
Байцы педагагічных атрадаў працавалі выхавацелямі ў 12 аздараўленчых лагерах Гродзенскага, Шчучынскага, Лідскага, Смаргонскага і Карэліцкага раёнаў, а таксама ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Жамчужына Расіі» ў Анапе. Для гэтых рабят у ГрДУ імя Янкі Купалы з сакавіка па май ужо ў трэці раз працавала «Школа важацкага майстэрства». У рамках навучальных курсаў па адукацыйнай праграме «Школа важацкага майстэрства» для студэнтаў праводзіліся заняткі па педагагічнай дзейнасці, нарматыўна-прававым рэгуляванні выхаваўчага і аздараўленчага працэсаў у лагеры, гульнявых формах дзейнасці, бяспекі жыццядзейнасці і захаванасці здароўя дзяцей і іншыя заняткі, неабходныя для падрыхтоўкі да працы у дзіцячым аздараўленчым лагеры.
Купалаўцы з сэрвісных атрадаў рэгістравалі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання і забяспечвалі прапускны рэжым і тэхнічнае суправаджэнне работы прыёмнай камісіі, займаліся сэрвіснымі працамі ў кінатэатрах і пунктах пракату КУП «Гроднааблкінавідэапракат», а таксама працавалі ў якасці кухонных рабочых у ДСАК «Жамчужына Расіі». Укладчыкамі-пакавальнікамі марожанага працавалі прадстаўнікі вытворчага атрада на базе ААТ «Малочны Мір».
Папярэднюю падрыхтоўку камандзіры студэнцкіх атрадаў прайшлі ў рамках «Школы камандзіраў студэнцкіх атрадаў». Падчас заняткаў будучыя кіраўнікі пазнаёміліся з гісторыяй Беларускіх студэнцкіх атрадаў, нарматыўным прававым забеспячэннем студатрадаўскага руху, а таксама асновамі заканадаўства аб працы і ахове працы, прынялі ўдзел у трэнінгах, накіраваных на Камандаўтварэнне, пераадоленне канфліктаў і эфектыўнае кіраванне, даведаліся, як планаваць працу атрада, навучыліся аказваць першую даўрачэбную дапамогу.