Інструктарска-метадычны занятак па правядзенні агнявой падрыхтоўкі з рэктарамі ўстаноў вышэйшай адукацыі адбыўся 21 лютага.
Спаборніцтвы па стральбе з пісталета прайшлі на базе палігона «Уручча» напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі ў рамках заняткаў па агнявой падрыхтоўцы.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі беларускіх універсітэтаў, дзе дзейнічаюць ваенныя факультэты і кафедры. Занятак накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ваенным ведамствам і ўстановамі адукацыі ў падрыхтоўцы ваенных кадраў.
Па выніках спаборніцтваў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка заняла трэцяе месца.