Па выніках конкурсу, абвешчанага ў верасні, Максім Марозаў заняў другое месца. Усяго больш за 500 работ з усёй Беларусі прэтэндавалі на званне пераможцы. Узнагароджанне лаўрэатаў прайшло ў рамках Нацыянальнага форуму ўстойлівага развіцця.
Ідэя конкурсу коміксаў «Супергерой для Суперцелей» заключалася ў стварэнні ілюстраваных гісторый па тэматыцы Мэтаў устойлівага развіцця. Рабяты прыдумвалі свайго супергероя або супергераіню і расказвалі, як яны дапамагаюць Беларусі дасягаць Мэтаў устойлівага развіцця.
Супергерой Максіма Марозава - Алесь Журка, малады хлопец з моднай стрыжкай у традыцыйным касцюме супергероя. Замест плашча ў Алеся Журко - жураўліныя крылы, сімвал яднання з прыродай Беларусі. Алесь не толькі разумны і моцны, але знаходлівы і вынаходлівы: забяспечвае кожную хату ў краіне уласнай крыніцай энергіі, забяспечвае насельніцтва крышталёва чыстай вадой, вынаходзіць карысныя машыны, адкрывае прасторы Сусвету любому звычайнаму беларусу. Алесь Журка дапамагае Беларусі ў дасягненні Мэты №2 «Ліквідацыя голаду», стварыўшы машыну, якая збірае ўраджай збожжа і тут жа выпякае хлеб. Ён дае суперэфектыўныя ўрокі і дапамагае рэалізаваць Мэту №4 «Якасная адукацыя». Супергерой таксама валодае здольнасцю навучыць любой прафесіі за 2,5 хвіліны, чым дапамагае рэалізаваць Мэту №8 «Годная праца». Чысціня вады і энергіі таксама знаходзяцца на асабістым кантролі супергероя.
Па выніках творчага спаборніцтва выдадзены буклет з лепшымі працамі - ілюстраванымі гісторыямі па тэме Мэтаў устойлівага развіцця.
Варта адзначыць, што конкурс прайшоў у межах праекту «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця», што фінансуецца ПРААН, ЮНІСЕФ, ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і падтрымцы сацыяльнага фонду «Добра», Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» і Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».