Чаяванне з тортам адбылося на ўсіх факультэтах універсітэта.
Рэктар Ірына Кітурка, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко, прарэктар Мікалай Войтка сабраліся ў сталовай галоўнага корпуса ўніверсітэта, каб павіншаваць студэнтаў з 79-годдзем універсітэта і падзяліць з імі святочны торт.
Са словамі віншавання да прысутных звярнулася рэктар Ірына Кітурка:
–Рабяты, сёння вы ўсё прадстаўляеце сучаснасць і будучыню купалаўскага ўніверсітэта. Кожны з вас самастойна піша свой лёс. У Дзень нараджэння ўніверсітэта хачу пажадаць вам новых ідэй, ніколі не быць абыякавымі, імкнуцца да лепшага, каб ваша гісторыя была запамінальнай і цікавай.
І запрасіла ўсіх пачаставацца святочным тортам. Першы кавалачак торта рэктар адрэзала для Студэнткі года Паліны Бубешка.