Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» адбылося падчас Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў.
Так, атрад Дзеці Нёмана стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы атрад», які працаваў за межамі Рэспублікі Беларусь, а Штаб працоўных спраў купалаўскага ўніверсітэта зноў прызнаны лепшым. Акрамя таго, сакратар ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Есін узнагароджаны Ганаровым знакам беларускіх студэнцкіх атрадаў, а студэнтка факультэта псіхалогіі Аляксандра Шатлікава адзначана падзякай у намінацыі «Лепшы камісар студэнцкага атрада, які працаваў за межамі рэспублікі Беларусь».
У рамках Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака ў гонар вызваліцеляў Беларусі, наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пазнаёміліся з работай інтэрактыўных пляцовак гісторыі руху Беларускіх студэнцкіх атрадаў. Падчас злёту рабяты таксама сустрэліся з ветэранамі студатрадаўскага руху «Людзі будуюць сябе самога».