У фармаце шчырага адкрытага дыялогу студэнты змаглі прапанаваць свае свежыя цікавыя ідэі, а таксама абмеркаваць з кіраўніком універсітэта ўсе хвалюючыя іх тэмы.
Адкрываючы сустрэчу, рэктар універсітэта Ірына Кітурка падзякавала замежных студэнтаў за ініцыятыву, якую яны праявілі ў арганізацыі мерапрыемства:
– Я дзякую вам за запрашэнне і віншую са знакавай датай, якая паслужыла падставай для нашай сустрэчы - трохгоддзе з дня заснавання зямляцтва замежных студэнтаў у ГрДУ імя Янкі Купалы, - адзначыла Ірына Фёдараўна.
Яна падкрэсліла, што кожны замежны студэнт - гэта член вялікай і дружнай купалаўскай сям'і:
–Я з велізарным задавальненнем хачу адзначыць, што ўніверсітэт, як любая сям'я, багаты на традыцыі. Вы прыўносіце сюды свае традыцыі і святы, сярод якіх - Кітайскі Новы год і Наўруз Байрам. Міжкультурная камунікацыя ва ўніверсітэце дзякуючы вам становіцца багацей, а вы ў сваю чаргу пранікаецеся нашай, беларускай культурай, - адзначыла рэктар.
У межах сустрэчы прадстаўнікі зямляцтва распавялі Ірыне Кітурка аб напрамках сваёй дзейнасці, вынік якой - навуковыя, спартыўныя, творчыя дасягненні, удзел у разнастайных конкурсах і фестывалях. Студэнты агучылі існуючыя праблемы і прапанавалі шляхі іх рашэння. Гучалі актуальныя пытаннi арганiзацыi навучальнага працэсу, іх дзейнасці ў грамадскіх арганізацыях і пражывання ў інтэрнаце.
Рабяты цікавіліся, ці ёсць магчымасць правядзення выпускнога балю для замежных студэнтаў, на што рэктар заклікала ўдзельнікаў сустрэчы быць адзінымі з усімі студэнтамі-купалаўцамі:
–Я б хацела, каб кожны замежны студэнт адчуваў сябе часткай сваёй групы, факультэта і ўсяго Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Мы імкнемся, каб універсітэт стаў вашым домам і сям'ёй, - адзначыла Ірына Фёдараўна.
Была агучана прапанова па стварэнні Музея нацыянальных культур, дзе маглі б быць прадстаўлены адметныя экспанаты народаў тых краін, з якімі ўзаемадзейнічае ўніверсітэт. Рэктар падтрымала ініцыятыву і падкрэсліла, што ўніверсітэт актыўна рэалізуе праект «Універсітэт-Музей», часткай якога ў будучыні можа стаць і Музей нацыянальных культур.
Студэнты прапаноўвалі арганізаваць моўнае кафэ і майстар-класы па рускай мове для больш хуткага і якаснага пагружэння ў культурную сераду краіны, актыўна ўключаць у нацыянальныя святы і мерапрыемствы беларускіх студэнтаў. Ірына Фёдараўна адзначыла, што ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы для гэтага створаны ўсе ўмовы: кожны студэнт можа ўзяць ініцыятыву ў свае рукі і рэалізаваць любы праект.
У межах сустрэчы прадстаўнікам актыву зямляцтваў замежных студэнтаў былі ўручаны граматы, лісты падзякі і памятныя сувеніры. Замежныя студэнты ў сваю чаргу падарылі Ірыне Фёдараўне эксклюзіўны туркменскі аксэсуар: чырвоную сумку з нацыянальнымі ўзорамі.
Could not load widget with the id 2953.