Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Мінскай гарадской ратушы 26 лютага.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся міністр адукацыі Ігар Карпенка, які адзначыў, што беларускія студэнты-спартсмены годна прадстаўляюць краіну на чэмпіянатах свету сярод студэнтаў, Еўрапейскіх універсітэцкіх гульнях і Сусветных універсіядах.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін, першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк, старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Багдановіч, прадстаўнікі федэрацый спорту, трэнеры, удзельнікі каманд. ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўлялі два студэнты факультэта фізічнай культуры купалаўскага ўніверсітэта Ілля Лаўрыновіч і Шуай Мамедаў, пераможцы XIII Чэмпіянату свету па барацьбе сярод студэнтаў у Бразіліі, а таксама іх трэнер загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту ГрДУ імя Янкі Купалы Вячаслаў Максімовіч.