Удзельнікамі алімпіяды сталі студэнты чатырох універсітэтаў.
Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі юрыдычных факультэтаў БДУ і ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама факультэта права Універсітэта ў Беластоку. Упершыню ў ліку канкурсантаў - студэнты Казахскага ўніверсітэта «Туран».
Алімпіяда праходзіць у тры этапы. Сёння студэнты і магістранты дэманстравалі відэа-прэзентацыі на экалагічную тэму. Журы ацаніла арыгінальнасць, эмацыйнасць і маўленчую культуру ўдзельнікаў пры выкладанні матэрыялу.
Дзеці прынялі ўдзел і ў творчым конкурсе - зымітавалі судовы працэс, у рамках якога вырашылі практычны кейс (таксама на экалагічную тэматыку), з юрыдычнага пункту гледжання прааналізавалі сітуацыю і прапанавалі варыянты яе рашэння, спасылаючыся на нарматыўныя акты і практыку Міжнароднага суда ААН. У рамках вуснага выступлення ў кожнай каманды была магчымасць прыняць удзел у дэбатах і выкласці суперніку сваю пазіцыю.
Заўтра канкурсантаў чакае тэст, які стане выніковым этапам алімпіяды.
Варта адзначыць, што алімпіяда праходзіць на англійскай мове. Пераможцы будуць вызначаны як у камандным, так і ў асабістым заліку.
Як распавялі арганізатары, сярод мэтаў міжнароднай алімпіяды - падтрыманне цікавасці маладых навукоўцаў да навуковай дзейнасці, удасканаленне ў іх навыкаў замежнай мовы. У склад журы спаборніцтваў увайшлі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэта ў Беластоку.
Арганізатарам алімпіяды выступіў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.