Навучэнец 11 класа гімназіі №3 Гродна Андрэй Хомбакам узнагароджаны дыпломам 3 ступені.
На Рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару вучняў па вучэбных прадметах «Астраномія», «Біялогія», «Інфарматыка», «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія» Андрэй Хомбак прадставіў навукова-даследчую працу «Перыядычныя функцыі» па матэматыцы. Праца выканана пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірыны Карлюковай і пры кансультаванні магістра педагагічных навук Наталлі Казлоўскай.
Андрэй ужо на працягу 4 гадоў з'яўляецца слухачом падрыхтоўчых курсаў «Алімп» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Варта адзначыць, што апошні раз школьнікі Гродзенскай вобласці станавіліся прызёрамі Рэспубліканскай канферэнцыі па матэматыцы ў 2008 годзе.