На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму жаночаму дню, у адрас выкладчыц, супрацоўніц і студэнтак купалаўскага ўніверсітэта гучалі самыя цёплыя словы і пажаданні.
Напярэдадні вясновага свята на канцэрт запрасілі выкладчыкаў і ветэранаў працы, актыўных прадстаўніц грамадскіх аб'яднанняў і лідэраў навукова-педагагічнай дзейнасці, пераможцаў і ўдзельніц спартыўных спаборніцтваў і творчых праектаў. Сярод іх і тыя, хто па выніках 2018 года за сваю эфектыўную прафесійную працу былі ўдастоены права занясення на Дошку Пашаны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У зале прысутнічалі ўдзельніцы творчага праекта «Міс і Містэр універсітэт - 2019» і конкурсу «Студэнт года ўніверсітэта». Гучныя апладысменты гучалі ў адрас жаночай валейбольнай каманды «Камунальнік ГрДУ», якая стала першай у міжнародных спаборніцтвах па валейболе на Кубак рэктара. Па выніках 20-ці гульняў, не прайграўшы ні адной з іх, нашы дзяўчаты не пакінулі ніводнага шанцу сваім суперніцам.
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка павіншавала ўсіх з надыходзячым вясновым святам і адзначыла, што большая частка калектыву купалаўскага ўніверсітэта - гэта жанчыны:
- Дзякуючы вашай працы ГрДУ імя Янкі Купалы дамагаецца велізарных поспехаў: стаў універсітэтам года, займае лідзіруючыя пазіцыі ў сусветных рэйтынгах, прызнаны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, - адзначыла Ірына Фёдараўна. - Я ад усёй душы жадаю павіншаваць вас з надыходзячым святам 8 Сакавіка і пажадаць вялікай любові і гармоніі. Са святам!
Рэктар універсітэта адзначыла, што ў гэтым годзе будзе працягнута традыцыя, закладзеная у 2018: для шматдзетных мам зроблены падарунак - поліс медыцынскага страхавання ад «Белдзяржстраха». Таксама ў гэты дзень кожнай жанчыне быў уручаны салодкі сюрпрыз.
Словы віншаванняў у адрас прадстаўніц калектыву купалаўскага ўніверсітэта прагучалі ад прарэктара па выхаваўчай працы Васілія Сянько, старшыні прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта Ігара Кергета і прадстаўніка Савета маладых спецыялістаў Барыса Балахонава, а музычнымі падарункамі гасцей радавалі студэнты і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.