Чэмпіянат па барацьбе прайшоў у Нові-Сад (Сербія) з 4 па 10 сакавіка.
Студэнт факультэта фізічнай культуры Віталій Песняк заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы да 23-х гадоў па вольнай барацьбе. У вагавай катэгорыі 125 кг у папярэдніх паядынках ён адолеў Каміла Томаша Кашчолека з Польшчы, грузіна Зурыко Урташвілі, а ў паўфінале атрымаў перамогу над Самханом Джабраілавым з Малдовы.
Вырашальны паядынак з украінцам Юрыем Ідзінскім Віталій Пясняк правёў больш упэўнена і перамог па рашэнні суддзяў.