Падпісанне адбылося 12 сакавіка падчас сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх універсітэтаў з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў Бішкека ў Кыргызстане.
Удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Інстытута бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў складзе беларускай дэлегацыі прадставіў прарэктар па вучэбнай працы Юрый Белых.
Падчас візіту адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Кыргызскім дзяржаўным універсітэтам імя Ішэналы Арабаева і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Інстытутам Бізнесу БДУ, Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя Аркадзя Куляшова і Баранавіцкім дзяржаўным універсітэтам.
Варта адзначыць, што дзелавы візіт у Бішкек прадстаўнікоў беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі праходзіць з 11 па 14 сакавіка. Мэта візіту - наладжванне двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, прапанова атрымання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку абмеркаванне перспектыў атрымання адукацыі ў дыстанцыйнай форме, па праграме двайнога дыплома.
У рамках візіту таксама будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Кыргызскім нацыянальным універсітэтам імя Жусуп Баласыгана.