Даведацца аб спецыяльнасцях, пазнаёміцца са студэнтамі, выпускнікамі, выкладчыкамі факультэта і прыняць удзел у тэматычных актыўнасцях абітурыенты змогуць 16 сакавіка.
У гэтым годзе Дзень адчыненых дзвярэй факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пройдзе ў стылі «Гары Потэра». Адкрые сустрэчу прэс-канферэнцыя з кіраўніцтвам факультэта. Гасцей таксама чакае музычны падарунак ад студэнтаў. На працягу ўсяго дня будзе працаваць тэматычная фотазона «Я намышляю толькі паступіць», дзе абітурыенты змогуць зрабіць «магічныя» фатаграфіі ў мантыях і з чароўнымі палачкамі.
У 12.00 пачне працу фестываль прафесій і спецыяльнасцяў факультэта. У рамках фестывалю адбудзецца прэзентацыя спецыяльнасцяў, рабяты пазнаёмяцца з загадчыкамі і выкладчыкамі кафедраў факультэта, а таксама пагутараць са студэнтамі і выпускнікамі. Будуць арганізаваны тэматычныя «станцыі» кожнай спецыяльнасці факультэта, дзе абітурыенты змогуць даведацца пра вучобу ва ўніверсітэце і пагрузіцца ў свет будучай прафесіі.
Так, на інтэрактыўнай пляцоўцы «Гісторыя» рабят запросяць на гістарычныя танцы "Мелодыі і рытмы сярэднявечча", будзе працаваць выстава літаратуры па гісторыі «www.MagistraVitae.grsu» і касцюміраваная выстава па ваеннай археалогіі «Archeomilitary».
Студэнты-сацыёлагі прэзентуюць гасцям сацыялагічную лабараторыю і раскажуць пра мастацтва дасягнення максімальнага выніку, а таксама правядуць індывідуальныя кансультацыі для абітурыентаў і іх бацькоў «Мы вас слухаем».
На «Медыякухню» выпускнікоў запросіць кафедра журналістыкі: там будуць працаваць відэастудыя «Я ў кадры і я за кадрам!» і радыёстудыя «Я ў эфіры!», фотамайстэрня «Я фатограф!» і бібліятэка журналіста.
Прыняць удзел у флэшмобе «На крок наперадзе!» і вырашыць сумесны кейс «Ствары свой слоган» рабяты змогуць на пляцоўцы спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя". Там абітурыенты згуляюць у «Імправізацыю» і «Адгадай брэнд».
Зазірнуць у антыкафе «GrodnoVisaFree» і скласці свой турыстычны маршрут «Vmeste» рабят запросяць прадстаўнікі спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць", а даведацца пра невербальныя камунікацыі і «Адкрыць Кітай» абітурыентам дапамогуць на пляцоўцы «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый".
Будуць арганізаваны WorkShop's «Гісторыю выразаем самі», «Сакрэты прасоўвання ў Інстаграм» і «Кітайская каліграфія». Кожны ахвотны зможа прыняць удзел у майстар-класах «Зплясці будучыню з ФІКіТ», «100 балаў на ЦТ па грамадазнаўстве: усё ў тваіх сілах», інтэрактыўных конкурсах і квэстаў.
Таксама ў рабят будзе магчымасць прыняць удзел у конкурсе «Лепшае фота ў стылі Гары Потэра» і атрымаць прыемныя прызы. Для ўсіх гасцей будзе арганізавана экскурсія па Гродне «Вандруй разам з ФІКіТ!»
Пачатак рэгістрацыі ў 10.30 па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 218.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 29 78 38 222.