Фотаконкурс «Мая малая Радзіма» прайшоў у рамках цыклу мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».
Удзельнікі адлюстравалі ў сваіх фотаработах гістарычную і культурную спадчыну свайго роднага краю, сямейныя каштоўнасці і традыцыі, прыгажосць прыроды сваёй малой радзімы.
Журы ацэньвала адпаведнасць прадстаўленай работы тэме конкурсу, актуальнасць і глыбіню раскрыцця фота, выразнасць і арыгінальнасць аўтарскага рашэння, творчы падыход, мастацкі і эстэтычны ўзровень твору, тэхніку і якасць выканання.
На думку экспертаў, лепшыя фота, якія найбольш ёміста адлюстроўваюць тэматыку фотавыставы, прадставілі студэнты педагагічнага факультэта. Другое месца прысудзілі камандзе студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну, а трэцяе - школьнікам Ленінскага раёна г. Гродна.
- Фотография "Бабуліна хатка" - победитель конкурса