VII Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя "Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва" адбудзецца 23 - 24 мая на інжынерна-будаўнічым факультэце.
У рамках навуковага форуму маладыя навукоўцы абмяркуюць гісторыю архітэктуры, архітэктуру будынкаў і збудаванняў, сучасныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, метады разліку, сучасныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве, а таксама інфармацыйныя мадэлі ў будаўніцтве (BIM-праектаванне).
Стаць удзельнікамі канферэнцыі могуць студэнты, магістранты і маладыя навукоўцы ва ўзросце да 30 гадоў, якія не маюць навуковай ступені.
Для гэтага неабходна да 8 мая 2019 г даслаць у аргкамітэт на электронную пошту conf.isf.2019@gmail.com запоўненую заяўку на ўдзел у канферэнцыі на кожнага ўдзельніка, матэрыялы артыкула для зборніка, аформленыя ў адпаведнасці з прыкладаемымi патрабаваннямі, скан (фота) квітанцыі аб аплаце.
З падрабязнай інфармацыяй пра канферэнцыю і заяўкай на ўдзел можна азнаёміцца ў Дадатку.