У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі доктар права, прафесар, дэкан юрыдычнага факультэта Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальдта Марцін Хегер і доктар права, прафесар, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку Ева Моніка Гузік-Макарук.
Падчас візіту на юрыдычны факультэт прафесарам Марцінам Хегерам былі прачытаны лекцыі для студэнтаў спецыяльнасцяў "Мытная справа" і "Міжнароднае права" па дысцыплінах «Крымінальнае права» і «Юрыдычная этыка». Ева Моніка Гузік-Макарук прачытала лекцыі па дысцыпліне «Крымінальнае права» для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа». Лекцыі прафесараў выклікалі вялікую цікавасць як у студэнтаў, так і ў выкладчыкаў купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках візіту адбылася сустрэча гасцей з дэканам юрыдычнага факультэта Святланай Чабуранавай, а таксама загадчыкам кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рымай Ключко і іншымі супрацоўнікамі, падчас якой бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва, і пазнаёмілі гасцей з гісторыяй факультэта і ўніверсітэта, дасягненнямі беларускіх навукоўцаў-юрыстаў.
У рамках візіту ў ГрДУ імя Янкі Купалы Ева Моніка Гузік-Макарук таксама прыняла ўдзел у XXI міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Тэндэнцыі развіцця юрыдычнай навукі і практыкі ўдасканалення прававых інстытутаў ва ўмовах фарміравання інавацыйнага грамадства». Акрамя таго, Марцін Хегер і Ева Моніка Гузік-Макарук наведалі Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы і пазнаёміліся са славутасцямі горада Гродна.