Упершыню курсы будуць арганізаваны на англійскай мове. Першы занятак адбудзецца 21 сакавіка.
Правядзенне курсаў накіравана на знаёмства выкладчыкаў з адукацыйнай эўрыстыкай, яе зместам, спецыфікай і значнасцю для творчага самаразвіцця студэнтаў. У той жа час, арганізацыя навучання на курсах прадугледжвае далейшае пашырэнне моўных кампетэнцый выкладчыкаў, стварэнне ўмоў для актыўнай групавой працы ў іншамоўным камунікатыўным асяроддзі, стварэнне асабістых адукацыйных прадуктаў на англійскай мове.
Удзельнікі курсаў, сярод якіх выкладчыкі васьмі факультэтаў універсітэта, даведаюцца аб сутнасці эўрыстычнага навучання, аб тым, як пісьменна распрацаваць адкрытае заданне і спраектаваць эўрыстычны занятак. Мадэратары раскажуць слухачам пра тое, чаму сучасным навучэнцам патрэбна адкрытае адукацыйнае асяроддзе, як выкарыстоўваць інавацыйныя формы арганізацыі камунікацый са студэнтамі і якія магчымасці адкрываюць дыстанцыйныя тэхналогіі ў адукацыі.
Падчас курсаў будзе выкарыстана аргдзейнасная тэхналогія навучання, якая дазволіць ствараць калектыўныя адукацыйныя прадукты - адкрытыя заданні, метадычныя распрацоўкі заняткаў - падчас аўдыторных заняткаў і аналізаваць іх моцныя і слабыя бакі падчас вебінараў і дыстанцыйных дадатковых кансультацый на адукацыйнай платформе «Універсітэт адукацыйных інавацый».
Вынікі працы слухачоў праграмы падвышэння кваліфікацыі будуць апублікаваныя ў электронным навукова-метадычным часопісе «Універсітэт адукацыйных інавацый».
Праходзіць курсы будуць у тры этапы - 21-22 сакавіка, 4-5 красавіка і 18-19 красавіка.
Варта адзначыць, што ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы назапашаны даволі вялікі вопыт правядзення навучальных заняткаў, семінараў, майстар-класаў, курсаў павышэння кваліфікацыі, прысвечаных тэхналогіі эўрыстычнага навучання. Так, у красавіку-маі 2017 года прайшоў вочна-дыстанцыйны аргдзейнасны курс «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць усіх па-рознаму, але аднолькава», аўтар і вядучы – доктар педагагічных навук, прафесар Андрэй Кароль.. У лютым-сакавіку 2018 года прадстаўнікі ГрДУ прынялі актыўны ўдзел межсеткавай форме павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў у галіне крэатыўнай адукацыі, сумесна арганізаванай БДУ і ГрДУ імя Янкі Купалы. У маі 2018 года кваліфікацыю па праграме «Асновы эўрыстычнага навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі» падвысілі 25 выкладчыкаў універсітэта і Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.