Мерапрыемства збярэ 23 сакавіка на факультэце эканомікі і кіравання ініцыятыўных студэнтаў і гродзенцаў з перспектыўнымі ідэямі, дырэктараў паспяховых кампаній і інвестараў.
Пераможцы ІнвестУікенда будуць вызначаныя ў трох намінацыях: «Лепшая ідэя для развіцця горада Гродна», «Лепшая бізнэс-ідэя», «Лепшая каманда / аўтар».
У кожнай намінацыі будуць прысуджаны дыпломы трох ступеняў, пераможцаў узнагародзяць каштоўнымі прызамі ад партнёраў мерапрыемства. Лепшыя ідэі будуць перададзены ў Гродзенскі гарвыканкам.
На пятнаццатым Гродзенскім ІнвестУікендзе з майстар-класамі перад канкурсантамі выступяць вопытныя прадпрымальнікі. Сярод іх - прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік і сябра Рады дырэктароў TUT.BY, Hoster.by, GeatClean.by, Café Netto, вядучы Эксперт Start.by, бізнес-анёл Кірыл Валошын, генеральны прадзюсар радыё Бі-Эй, вядучы эфіру, журналіст, бізнес-трэнер, аўтар курсаў прамоўніцкага мастацтва Дзмітрый Смірноў і маркетолаг з дзесяцігадовым досведам працы. Вопытны кіраўнік праектаў з нагляднай гісторыяй працы ў інтэрнэт-індустрыі. Сертыфікаваны спецыяліст па AMOCRM, Яндэкс Дірект з паспяховымі кейсамі па паляпшэнні юзабіліці сайтаў, павышэнні канверсіі, эфектыўных інвестыцыях у рэкламу, пошукавай аптымізацыі сайтаў (SEO) Назар Шегда.
Для ўдзелу неабходна выслаць заяўку на e-mail: fin-fond@yandex.ru. У заяўцы ўказаць імя, прозвішча аўтара ідэі (калі гэта каманда аўтараў, то Прозвішча, імя кожнага ўдзельніка, а таксама імя і прозвішча кіраўніка каманды), назва праекта, месца працы, вучобы, кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail).
Пачатак рэгістрацыі ў 9.00 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23 аўд. 101.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 74-22-27 і на сайце Гродзенскага абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
Партнёрамі ІнвестУікенда выступаюць Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, грамадскае аб'яднанне «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ТСІБ), АК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», ААТ «Банк Дабрабыт», ААТ «АСБ-Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ЗАТ «Альфа-Банк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк», бізнеc-школа ІПМ, цэнтр прадпрымальніцтва па аказанні бухгалтарскіх паслуг «АйТіНімакс», ТДА «Кансалт».