Візіт адбыўся ў рамках праграмы "Erasmus +".
Падчас візіту загадчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталій Храмаў прачытаў студэнтам факультэта навук пра здароўе лекцыі аб сучасным стане тэорыі і практыкі кінезіялогіі. Адбыліся сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры фізічнай культуры і фізіятэрапіі, падчас якіх бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумеснай навуковай, акадэмічнай і праектнай дзейнасці і вызначылі актуальныя тэматыкі даследаванняў у галіне навук аб фізічнай культуры. Акрамя таго, былі разгледжаны магчымасці падрыхтоўкі публікацый для выдання ў навуковых часопісах, якія ўваходзяць у базы Scopus, Web of Science.
Пры наведваньні Цэнтра інавацыйных даследаванняў Вышэйшай школы для Віталя Храмава быў прадэманстраваны вопыт арганізацыі навучальнага працэсу і навукова-даследчай працы студэнтаў на базе суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры ўстановы адукацыі.