Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2019 г. № 190 зацверджана рашэнне Камісіі па прысуджэнню Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2018 года.
Згодна з Пастановай за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пацвердзіў званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці за 2018 год.
Варта адзначыць, што ў снежні 2018 года ў купалаўскім універсітэце працавала экспертная камісія, у склад якой увайшлі рэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, метралогіі і кіраванні якасцю Уладзімір Шаўчэнка, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Алена Ліпа, начальнік сектара метадалогіі конкурсаў у галіне якасці Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Ларыса Разумоўская, начальнiк аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства па ахове працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ірына Савіцкая. Па выніках праверкі эксперты рэкамендавалі ГрДУ імя Янкі Купалы на пацвярджэнне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў упершыню ганараваны Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2010 годзе, у 2015 - пацвердзіў званне лаўрэата дадзенага конкурсу.
У тэму:
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці заснавана з мэтай стымулявання арганізацый, якія дабіліся значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі, работ і паслуг, а таксама якія ўкаранілі высокаэфектыўныя метады кіравання якасцю.
Мадэль Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўключае дзевяць крытэраў, пяць з якіх характарызуюць магчымасці арганізацыі ў галіне якасці, астатнія чатыры - канкрэтныя вынікі дзейнасці за бягучы год і апошнія тры гады. Змест крытэрыяў адлюстроўвае ключавыя напрамкі дзейнасці арганізацыі, якія павінны быць ахоплены эфектыўнай сістэмай кіравання.