Удзельнікамі вясновай змены аздараўленчага лагера «Настаўнік NEXT» сталі школьнікі педагагічных класаў сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска.
Праграма працы лагера прадугледжвае сустрэчы навучэнцаў з кіраўніцтвам і студэнтамі філалагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта біялогіі і экалогіі. Школьнікам раскажуць пра гісторыю, традыцыi ГрДУ імя Янкі Купалы, шматлікіх запатрабаваных на рынку працы спецыяльнасцях, прапанаваных абітурыентам, а таксама тых магчымасцях, створаных ва ўніверсітэце для рэалізацыі патэнцыялу кожнага студэнта.
Для студэнтаў і выкладчыкаў лагера пройдзе майстар-клас «Шлях да сябе, або эўрыстычны дыялог як метад эўрыстычнага навучання», які правядуць Іна Матылевiч, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі «Сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска», Ганна Брагіна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, Алена Лапкоўская, намеснік дэкана педагагічнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Акрамя таго, рабяты наведаюць моладзевы цэнтр "Гродна", прагледзяць хранікальна-дакументальны фільм «Канстытуцыя маёй краіны» і мастацкі фільм «Капітан Марвел», а таксама для іх правядуць экскурсію па горадзе Гродна.
Больш падрабязна з праграмай работы вясновай змены профільнага лагера «Настаўнік Next» можна азнаёміцца тут.
Нагадаем, што ініцыятарамі профільнага лагера «Настаўнік Next» з'яўляюцца аддзел адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама і педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.