У рамках акцыі на будынках ГрДУ імя Янкі Купалы адключаць дэкаратыўную падсветку і рэкламнае асвятленне.
Штогадовая экалагічная акцыя, якая арганізуецца Сусветным фондам дзікай прыроды, «Гадзіна зямлі» - адна з самых масавых акцый на планеце. У ёй удзельнічае больш за мільярд чалавек. У 2019 годзе міжнародная гадзіна Зямлі адбудзецца ў 13-ы раз.
У Беларусі "Гадзіна Зямлі" праводзіцца з 2009 года. У знак салідарнасці і дачынення да сусветнага руху ў Гродне плануецца маштабны ўдзел арганізацый і звычайных грамадзян у дадзеным мерапрыемстве.
Акцыя праводзіцца для прыцягнення ўвагі да экалагічных праблем: эфектыўнага расходавання ўсіх рэсурсаў, праблемах глабальнага змянення клімату, і неабходнасці аб'яднання чалавецтва для захавання здаровага асяроддзя нашага пражывання. Сутнасць Акцыі ў тым, каб 30 сакавіка на адну гадзіну з 20.30 да 21.30 адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе, правесці і, вядома, паспрабаваць зрабіць беражлівыя адносіны да энергарэсурсаў пастаяннай звычкай. Акцыя арганізавана з чаканнем таго, што беларусы пачнуць змяняць свае звычкі, разумеючы, як важны ўклад кожнага ў справе захавання рэсурсаў планеты для будучых пакаленняў. Эканомія электраэнергіі не асноўная задача акцыі, а прыемнае дапаўненне да яе.