Візіт прафесараў Сяргея Баркова і Аляксандра Асеева на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар».
У рамках візіту адбылася сустрэча з дэканам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Тамарай Піваварчык і з выкладчыкамі кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін.
Падчас круглага стала калегі з Расіі распавялі пра гісторыю, структуры і асноўных напрамках навуковых даследаванняў выкладчыкаў кафедры эканамічнай сацыялогіі і менеджменту МДУ ім. М.В. Ламаносава, а таксама пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу, навуковай і выхаваўчай работы на сацыялагічным факультэце МДУ.
Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва, разгледзелі пытанні развіцця партнёрскіх адносін па праграмах акадэмічнай мабільнасці, магчымасці падрыхтоўкі сумесных праектных заявак, правядзення сумесных сацыялагічных даследаванняў, публікацыі вынікаў праведзеных даследаванняў у рэйтынгавых навуковых выданнях.
Госці азнаёміліся з гісторыяй факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і ўніверсітэта, з дасягненнямі беларускіх вучоных-сацыёлагаў, з дзейнасцю кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін.
Прафесар Сяргей Баркоў прачытаў лекцыі студэнтам спецыяльнасці "Сацыялогія" па дысцыплінах «Тэарэтычная сацыялогія», «Сацыяльная філасофія» і «Эканамічная сацыялогія», а прафесар Аляксандр Асееў прачытаў лекцыі па дысцыплінах «Гісторыя сацыялогіі» і «Сацыялогія кіравання». Заняткі запрошаных прафесараў выклікалі вялікую цікавасць як у студэнтаў, так і ў выкладчыкаў кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін. Сяргей Баркоў і Аляксандр Асееў таксама прынялі ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Усходняя Еўропа: кантэксты сацыяльна-эканамічнага развіцця».
Акрамя таго, прафесараў запрасілі на экскурсію па славутасцях Гродна, сярод якіх - Фарты Гродзенскай крэпасці, Палацавы комплекс Свяцк і Аўгустоўскага канала.