Візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку адбыўся з 24 па 28 сакавіка.
У рамках візіту дацэнт кафедры тэхнічнай механікі Эдуард Мусафіраў прадставіў даклад «Дапушчальныя абурэнні сістэм Лэнфорда і Лорэнц-84» для аспірантаў каледжа. У час сустрэчы з прафесарам Жэнгхін Жоў былі праведзены сумесныя навуковыя даследаванні па кірунку «Якасная тэорыя дынамічных сістэм», падрыхтаваны матэрыялы для навуковага артыкула, абмеркаваны план далейшых сумесных даследаванняў, а таксама прапрацавана пытанне перспектыўнай заяўкі на фінансаванне сумесных навуковых даследаванняў.
Акрамя таго, падчас візіту адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі каледжа матэматычных навук Універсітэта Янчжоў, на якіх Эдуард Мусафіраў распавёў аб адукацыйным і навуковым патэнцыяле Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама былі абмеркаваныя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.