На пасаду дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы прызначана кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Ірына Карлюкова.
Ірына Аляксандраўна Карлюкова нарадзілася 7 сакавіка 1976 г. у Адэсе. У 1998 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Матэматыка», у 1999 годзе - магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы, у 2004 годзе - аспірантуру Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук па спэцыяльнасьці «Алгебра і тэорыя лікаў». У 2009 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук.
З 1998 па 2014 гг. працавала настаўнікам у Гродзенскай гарадской гімназіі.
Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 2004 годзе дацэнтам кафедры алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі. У 2014 годзе прызначана загадчыкам кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі. З 8 красавіка 2019 году - дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.
Ірына Аляксандраўна актыўна займаецца прафарыентацыйнай работай: супрацоўнічае з гімназіямі і праводзіць заняткі па падрыхтоўцы да алімпіяд г. Слоніма, г. Шчучына, г. Дзятлава, гімназіяй №3 г. Гродна, чытае лекцыі «Нестандартныя спосабы рашэння задач па матэматыцы» на курсах настаўнікаў матэматыкі у ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацы". З'яўляецца арганізатарам дыстанцыйнай і вочнай алімпіяды па матэматыцы вучняў 5-7 класаў горада Гродна і Гродзенскага раёна, пастаянным членам журы раённых і абласных алімпіяд па матэматыцы, праводзіць заняткі на зборах па падрыхтоўцы каманды навучэнцаў Гродзенскай вобласці да ўдзелу ў Рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы і ў абласным летнім лагеры "Навука" для адораных навучэнцаў.
З 2013 года з'яўляецца старшынёй журы секцыі матэматыкі абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў «Хрустальная Альфа», старшынёй журы гарадской навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў «Першыя крокі ў навуку», членам журы Абласнога турніру юных матэматыкаў і Рэспубліканскага турніру юных матэматыкаў.
Ірына Карлюкова ўзнагароджана трыма прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асаблівы ўнёсак у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў, з'яўляецца лаўрэатам прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта "Чалавек года Гродзеншчыны" ў невытворчай дзейнасці за 2011 год.