Другі этап адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу «Асновы эўрыстычнага навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі» на англійскай мове прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы.
На працягу двух дзён выкладчыкі ўніверсітэта знаёміліся з асаблівасцямі праектавання і выкарыстання ў навучальным працэсе эўрыстычных заняткаў, стваралі ўласныя творчыя прадукты, дзяліліся вопытам у ходзе вочных заняткаў і выніковага вебінара. Ва ўводнай лекцыі мадэратар Алена Бэкман, кандыдат педагагічных навук, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, прадстаўнік Навуковай школы чалавекасавобразнай адукацыі, выклала ў разгорнутым выглядзе метадалогію эўрыстычнага занятку. Асобна была прадстаўлена тэхналогія распрацоўкі і правядзення эўрыстычнага занятку-дыялогу, аўтарам якой з'яўляецца доктар педагагічных навук, прафесар Андрэй Кароль.
У групе, якая аб'яднала выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, быў распрацавана эўрыстычны занятак «Travel to Israel» ( «Падарожжа ў Ізраіль»), а выкладчыкі прыродазнаўчых дысцыплін прэзентавалі заняткі «Iron laws of the past and the present» ( «Жалезныя законы мінулага і сучаснасці») .
Як адзначылі слухачы курсаў, такі фармат працы дазваляе сфармаваць навукова-тэарэтычныя ўяўленні аб эўрыстычным навучанні, дапамагае практычнай актывізацыі тэарэтычнага матэрыялу ў прадметнай і моўнай дзейнасці выкладчыка, чаму спрыяюць адмыслова падабраныя мадэратарамі прыклады з адукацыйнай практыкі, сумесныя творчыя распрацоўкі і актыўныя камунікацыі на англійскай мове.
Трэці этап курсаў павышэння кваліфікацыі «Асновы эўрыстычнага навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі» на англійскай мове адбудзецца 18-19 красавіка. Слухачы пазнаёмяцца з дыстанцыйнымі тэхналогіямі ў адукацыі, формамі арганізацыі камунікацыі студэнтаў. Вынікам іх працы стануць распрацоўкі эўрыстычных інтэрнэт-заняткаў.