За перамогу змагаліся больш за 70 студэнтаў пяці факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Удзельнікамі фінальнага тура сталі пераможцы адборачных тураў алімпіяды, якія праводзяцца на інжынерна-будаўнічым факультэце, фізіка-тэхнічным факультэце, факультэце матэматыкі і інфарматыкі, факультэце эканомікі і кіравання.
Вынікі фінальнага тура падводзіліся ў асабістым заліку па групах А і Б.
У групу А ўвайшлі студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)», «Фізіка (вытворчая дзейнасць)», «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)», «Камп'ютарная бяспека (матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)», «Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)». У групе Б – студэнты спецыяльнасцей «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», «Сусветная эканоміка», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)», «Фінансы і крэдыт».
Пераможцамі алімпіяды ў групе А сталі: Ганна Раманчук, спецыяльнасць «Камп'ютарная бяспека», якая атрымала дыплом I ступені, Ілля Крукоўскі, спецыяльнасць «Камп'ютарная бяспека», атрымаў дыплом II ступені; Аляксей Кірко, спецыяльнасць "Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)" заваяваў дыплом III ступені.
У групе Б Аляксандра Мазурава, спецыяльнасць «Сусветная эканоміка», атрымала дыплом I ступені; дыпломы II ступені заваявалі Дзмітрый Лагута, спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», Віялета Квецень, спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)», Аляксандр Іконнікаў, спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)». Дыпломы III ступені дасталіся Аляксандру Касцевічу, спецыяльнасць «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», Ягору Вайцяхоўскаму, спецыяльнасць «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», Кацярыне Тукальскай, спецыяльнасць «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)», Таццяне Аплевіч, спецыяльнасць «Фінансы і крэдыт», Валерыю Золатаву , спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», і Аляксею Гудыма, спецыяльнасць «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі».