Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыеў Назаркулы Шакулыевіч і першы сакратар Пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Язмырат Дурдымырадаў.
Гасцей, удзельнікаў спаборніцтваў і заўзятараў павітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:
- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ганарыцца сваімі традыцыямі. І вельмі важна, што студэнты з розных краін ўносяць і свае традыцыі. Гэта спрыяе ўзаемаўзбагачэнню. Дзякуючы студэнтам з Туркменістана ва ўніверсітэце штогод адзначаецца свята Наўруз Байрам, праходзіць конкурс па нацыянальнай барацьбе Гарэш. Сёння, думаю, мы закладзем яшчэ адну традыцыю. Хачу пажадаць вам добрага настрою, выдатных вынікаў і ўдачы!
Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыеў Назаркулы Шакулыевіч павітаў удзельнікаў мерапрыемства і пажадаў усім паспяховых спаборніцтваў.
Варта адзначыць, што сумесныя спартыўныя мерапрыемствы з нагоды штогадовых масавых спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Туркменістане пад дэвізам «Здароўе і шчасце», прайшлі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню. Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы і ГрДМУ спаборнічалі ў міні-футболе. Прайшлі спаборніцтвы па перацягванні ліны, а таксама туркменскія нацыянальныя гульні «Дастань хустку» і «Дуззум», спаборніцтвы па шахматах.
Візіт Пасла Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыева Назаркулы Шакулыевіча ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць на працягу двух дзён. Заўтра ў рамках візіту адбудзецца сустрэча з кіраўніцтвам і студэнтамі ўніверсітэта.