У рамках візіту Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыеў Назаркулы Шакулыевіч 26 красавіка сустрэўся са кіраўніцтвам і студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Удзел у сустрэчы прынялі Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыеў Назаркулы Шакулыевіч, першы сакратар Пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Язмырат Дурдымырадаў, прарэктары і дэканы ўніверсітэта.
Гасцей павітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:
- Мы рады вітаць вас у сценах нашага ўніверсітэта і вельмі ўдзячныя вам за наша плённае супрацоўніцтва.
У сваю чаргу пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыеў Назаркулы Шакулыевіч адзначыў:
- Я вельмі рады знаходзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Хачу выказаць словы ўдзячнасці калектыву універсітэта за выхаванне нашых дзяцей, студэнтаў з Туркменістана.
Ірына Фёдараўна распавяла, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы навучаецца амаль тысяча замежных студэнтаў, з іх 571 - з Туркменістана. Ва ўніверсітэце функцыянуе зямляцтва замежных студэнтаў, рабяты прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах і фестывалях, наведваюць славутасці як у Беларусі, так і за яе межамі. Акрамя таго, у гэтым годзе грамадзяне Туркменістана сталі ўдзельнікамі праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus +.
Студэнты прымаюць актыўны ўдзел у спартыўным і творчым жыцці ўніверсітэта. Сярод іх дасягненняў - прызавыя месцы і перамогі ў конкурсах студэнцкай самадзейнасці «Альма-матэр - каханне з першага курсу», «Міс і Містар універсітэт», студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт», спаборніцтвы па нацыянальнай барацьбе Гарэш. Па ініцыятыве студэнтаў з Туркменістана ў ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіцца адкрыты фестываль Наўруз Байрам і творчая гасцёўня «Беларусь - скрыжаванне нацыянальных культур».
Варта адзначыць, што у 2018 напярэдадні Новага года рэктар універсітэта Ірына Кітурка наведала тых замежных студэнтаў, якія жывуць у інтэрнаце і павіншавала іх са святамі.
- Універсітэт - гэта наш агульны дом, - дадала Ірына Фёдараўна.
У рамках візіту таксама адбылася сустрэча пасла Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыева Назаркулы Шакулыевіча са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, падчас якой рабяты змаглі задаць усе пытанні, якія іх цікавяць.
Нагадаем, што ўчора пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шакулыеў Назаркулы Шакулыевіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця спартыўных мерапрыемстваў з нагоды штогадовых масавых спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Туркменістане пад дэвізам «Здароўе і шчасце».