Конкурс медыяпраектаў, прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў у купалаўскім універсітэце з 24 па 26 красавіка.
На працягу трох дзён рабяты прэзентавалі свае ідэі, знаёміліся, навучаліся медыямайстэрству ад прафесіяналаў падчас тэматычных майстар-класаў.
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ўдзельнікамі конкурсу ўпершыню сталі школьнікі з усёй Беларусі. Лепшы праект быў абраны больш чым з 140 праектаў у катэгорыях «Профі» і «Юніёры».
На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера-2019», якая адбылася 26 красавіка, назвалі імёны пераможцаў у 4 намінацыях.
У намінацыі «Лепшы фотапраект» сярод юніёраў лаўрэатам II ступені стаў праект вучаніцы сярэдняй школы №18 імя Еўфрасінні Полацкай г. Полацка Дыяны Сініцкай «ЁСЦЬ ТОЛЬКІ МІГ ПАМІЖ МІНУЛЫМ І БУДУЧЫНЯЙ. МЕНАВІТА ЁН ... ». Кіраўнік - Валерыя Вараб'ёва. Лаўрэатам III ступені стаў праект прадстаўніка Палаца дзіцячай творчасці г. Баранавічы Піліпа Трафімчыка «КУТОЧАК РАДЗІМЫ, МОЙ РОДНЫ КУТОК...». Кіраўнік Валянціна Дамарацкая. Лаўрэат III ступені - праект навучэнкі гімназіі №2 г. Салігорска Ганны Зарэмба «20 ГАДОЎ ПАСЛЯ», кіраўнік - Алена Аляхно.
У катэгорыі «Профі» лепшым стаў фотапраект студэнта ГрДУ імя Янкі Купалы Халько Назара «ВЕТЭРАН», кіраўнік - Кіра Блудова-Гой. Лаўрэатам II ступені стаў праект студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анастасіі Шалыгінай «Погляд знутры». На III месцы Караліна Цыдзік з Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з праектам «ЧАС». Кіраўнік - Кацярына Шчыгельская.
У намінацыі «Лепшы праект для электронных СМІ» сярод юніёраў лаўрэатам I ступені стаў праект навучэнкі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы «ЧАС УСПОМНІЦЬ ПРА СВАЕ КАРАНІ», выкананы Ганнай Адашкевіч пад кіраўніцтвам Алесі Гатаулінай. На II месцы праект навучэнкі Сярэдняй школы №1 г. Ашмяны Карыны Несцеравай «СПОРТ У МАІМ ЖЫЦЦІ». Кіраўнік - Сяргей Юшкоўскі.
Лаўрэатам I ступені ў гэтай жа намінацыі сярод профі стаў праект Ганны Галюк з Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка «МОЯ МАЛАЯ РАДЗІМА. БРЭСТ», кіраўнік - Ніна Хоміч. Акрамя таго, праект дзяўчыны «ЧЫРВОНЫ БЕРАГ АПОШНІ» стаў трэцім. На II месцы праект «ПАМЯЦЬ ў нашых руках», выкананы студэнткай Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Вольгай Ханіс, кіраўнік - Андрэй Краўчанка.
У намінацыі «Лепшы праект для друкаваных СМІ» (катэгорыя Профі) лепшым стаў праект студэнтак ГрДУ імя Янкі Купалы Алены Бабровай і Алесі Найдзен «PRIDe». Кіраўнік праекта Ірына Герасімчык. Лаўрэатам II ступені стаў праект «GRODNODISPLAY», аўтарамі якога сталі, Дар'я Мінькевіч, Ангеліна Лаўрыновіч, Паліна Мамкіна, Ілля Хаданкоў, Карына Булах, Ульяна Анціпкіна пад кіраўніцтвам Ірыны Герасімчык. Трэцімі сталі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Баброва, Лізавета Грывачская, Лізавета Паўленка, Святлана Абрамчук, Яўген Пятроўскі, Дар'я Мінькевіч пад кіраўніцтвам Ганны Рыжковіч з праектам «FASET».
У намінацыі «Лепшы праект у сетцы Інтэрнэт» сярод юніёраў лаўрэатам I ступені сталі навучэнцы сярэдняй школа №1 г. Астраўца Раман Дрэма і Мілана Макей з праектам «ГАРАДСКІ ШПАЦЫР» пад кіраўніцтвам Алы Каржанок. На II месцы праект «ІНТЭРНЭТ-САЙТ «Турыстычны даведнік. ІВАЦЭВІЦКІ КРАЙ», аўтарамі якога сталі навучэнцы Сярэдняй школы №3 г. Івацэвічы Станіслаў Ратахін і Юлія Якушава. Кіраўнік праекта - Галіна Стаскевіч. Лаўрэатам III ступені стаў праект «ЗОРАЧКА НА КАРЦЕ РАЁНА» навучэнца сярэдняй школы №3 г. Ашмяны Аляксандра Савіцкага пад кіраўніцтвам Кацярыны Талочка.
Лаўрэатам I ступені ў гэтай намінацыі ў катэгорыі «Профі» стаў праект студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы Маі Шымілевіч «#INSTARULES - ГЭТА ДЛЯ ЦЯБЕ!», выкананы пад кіраўніцтвам Ірыны Герасімчык. Лаўрэат II ступені - праект медыяцэнтр Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава «ГІД ПЕРШАКУРСНІКА". Кіраўнік - Андрэй Краўчанка.
Нагадаем, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы маладзёжны фестываль «Медыясфера» Упершыню адбыўся ў 2010 годзе, тады яшчэ - у статусе ўніверсітэцкага мерапрыемства, у наступным - рэгіянальнага. У 2019 годзе правядзенне фестывалю ў статусе рэспубліканскага падтрымала Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Фестываль праводзіць кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Партнёрамі фестывалю выступілі тэлерадыёкампанія "Гродна", тэлерадыёвяшчальны канал "Гродна Плюс", Гроднааблкінавідэапракат, рэдакцыі газет "Гродзенская праўда", "Пэрспэктыва", "Вячэрні Гродна", электронныя рэсурсы «GrodnoIn», «015.by», канал «Прывал-ТБ », рэкламнае агенцтва «На ўра», кампанія «Provision», кампанія «ABC».