Канферэнцыя прайшла з 23 па 25 красавіка ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі і была прысвечана 55-годдзю ўніверсітэта.
У рамках навуковага форуму маладыя навукоўцы з Беларусі, Казахстана і Украіны абмеркавалі інавацыйны патэнцыял моладзі ў сучасным свеце.
Праца канферэнцыі пачалася з пленарнага пасяджэння, у рамках якога была абмеркавана тэма павышэння канкурэнтаздольнасці арганізацыі за кошт прымянення методык развіцця творчага патэнцыялу, разгледжаны пытанні сучасных тэндэнцый кіравання персаналам ў Расіі і інтэрнэт-гандлю ў развіцці лічбавай эканомікі.
Працягнулася канферэнцыя ў фармаце секцыйных пасяджэнняў. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнткі юрыдычнага факультэта. Па выніках навуковай сустрэчы дыпломам другой ступені ўзнагароджаны Марыя Бедратдзінава, Ларыса Клімісевіч і Анастасія Ломаць. Дыплома трэцяй ступені ўдастоены Ганна Маркевіч, Аляксандра Сідарчук і Аліна Сланчэўская. Дзяўчыны прадставілі свае даклады ў секцыі «Актуальныя палітыка-прававыя праблемы сучаснасці».