Галоўныя ўрачыстыя мерапрыемствы ў Гродне праходзяць адразу на некалькіх пляцоўках у цэнтры горада: на плошчы Леніна, у парку Жылібера, плошчы Тызенгаўза і плошчы Савецкай.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалося урачыстым мітынгам у цэнтры горада.
На плошчы Леніна сабраліся сотні гродзенцаў: прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэранскіх арганізацый, БРСМ, навучэнцы кадэцкіх класаў, гараджане. Галоўнымі героямі свята былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, кіраўнікі ваенных і сілавых структур, прадстаўнікі абласной і гарадской улады, ветэранскіх арганізацый.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам у парку імя Жылібера. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У гонар свята ўрачыстым строем прайшлі войскі Заходняга аператыўнага камандавання. Каля плошчы Леніна разгорнута выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.
Па матэрыялах www.grodnonews.by