Мерапрыемства ў фармаце круглага стала прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы 21 мая.
На сустрэчу былі запрошаны пераможцы і ўдзельнікі праектаў і конкурсаў універсітэцкага, гарадскога і рэспубліканскага ўзроўню, якія прайшлі ў красавіку-маі гэтага года: агульнаўніверсітэцкі конкурс «Міс і Містар універсітэт-2019», Рэспубліканскі конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна-2019», гарадскі фольк-конкурс «Гарадзенская беларусачка-2019», Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў «Шчаслівыя разам», Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».
Звяртаючыся да студэнтаў, рэктар універсітэта Ірына Кітурка адзначыла:
- Магчымасць пагутарыць з актыўнымі, творчымі студэнтамі, якія імкнуцца праяўляць сябе і з радасцю ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, а таксама вашыя перамогі і дасягненні сталі нагодай сённяшняй сустрэчы. Для нас важна тое, наколькі ў сценах нашага ўніверсітэта могуць раскрывацца таленты, наколькі студэнты тут адчуваюць сябе камфортна, як дома. Таму што наша місія - выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял кожнага, і я хачу, каб вы ведалі, што кожны студэнт вельмі дорагі для нас.
Ірына Фёдараўна падзякавала ад імя ўсяго ўніверсітэта пераможцам, удзельнікам і арганізатарам розных праектаў творчай накіраванасці і падкрэсліла:
- Быць рэктарам універсітэта, у якім вучацца такія таленавітыя студэнты, гэта сапраўды велізарнае шчасце і вялікая адказнасць.
У ходзе гутаркі ўдзельнікі ажывілі ў памяці хвалюючыя моманты іх выступленняў, прагледзеўшы відэаролікі аб нядаўніх мерапрыемствах. Рабяты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў творчых праектах.
На заканчэнне сустрэчы студэнты падзякавалі Ірыне Фёдараўне за падтрымку ініцыятыў і праектаў, а таксама за цёплую гутарку. У сваю чаргу, Ірына Фёдараўна падарыла рабятам памятныя сувеніры.