Узнагароджанне прызёраў і пераможцаў конкурсу «Куратар года - 2019» адбылося ў купалаўскім універсітэце сёння, 22 мая.
Па выніках конкурсу дыпломамі і грашовымі прэміямі былі ўзнагароджаны чатыры куратара. Пераможцам стаў дацэнт кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, куратар 2 курса Аляксандр Піваварчык.
У намінацыі «За актывізацыю грамадзянска-патрыятычнай дзейнасці студэнтаў» лепшай названа старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта, куратар 2 курса Алена Корнева.
За актывізацыю дзейнасці замежных студэнтаў дыпломам адзначана старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта, куратар 1 і 2 курсаў Наталля Дораш.
Лепшай у намінацыі «За працоўнае выхаванне студэнтаў» стала старшы выкладчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання, куратар 1 курса Святлана Маталыцкая.
Як распавялі ва ўпраўленні выхаваўчай працы з моладдзю, у рамках конкурсу куратары прадстаўлялі новыя падыходы ў працы з навучальнымі групамі, абагульнялі і прадстаўлялі свой досвед працы са студэнтамі. Гэта сведчыць пра рост іх ролі ў выхаваўчым і адукацыйным працэсе ва ўніверсітэце. Конкурс быў накіраваны на павышэнне эфектыўнасці і ўдасканаленне дзейнасці куратараў вучэбных груп у агульнай сістэме выхаваўчай працы.