Сустрэча пройдзе 23 мая ў 15.00 у аўд. 318 па адрасе вул. Ажэшкі, 22.
Сустрэча будзе прысвечана асобе савецкага пісьменніка і публіцыста Юльяна Сямёнава - бацькі Вольгі Сямёнавай. Вольга Юльянаўна гатова абмеркаваць з аўдыторыяй спадчыну свайго легендарнага бацькі, з творамі якога старэйшае пакаленне знаёма у тым ліку па экранізацыях «Маёр Віхор», «Пятроўка 38», «Агарова 6», «Бомба для старшыні», «ТАСС упаўнаважаны заявіць» і «Сямнаццаць імгненняў вясны». Тэма сустрэчы - «Урокі сумленнасці і дабра Юльяна Сямёнава».
Юльян Сямёнаў, нягледзячы на сусветную вядомасць, быў чалавекам-загадкай. Вольга Сямёнава, якая атрымала ў спадчыну творчыя гены свайго бацькі і сама з'яўляецца вядомым журналістам і публіцыстам, гатова да адкрытай гутаркі з аўдыторыяй.
Чаму яго лічаць піянерам жанру «журналісцкія расследаванні» ў савецкай перыёдыцы? За што людзі і час любяць Юльяна Сямёнава? На гэтыя і іншыя пытанні аўдыторыя зможа атрымаць адказы ў час адкрытага дыялогу.
Сустрэчу арганізуе кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў» і Міжнароднага медыя-клуба «Фармат-А3» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, газеты «Гродзенская праўда», Цэнтра па сувязях з грамадскасцю.