Адкрыла спартыўную сустрэчу рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
- Сёння ў нас свята спорту. Мы не будзем спаборнічаць хто вышэй, хутчэй, мацней. У любым узросце здаровы лад жыцця - гэта залог прыгажосці, поспеху і маладосці. Мы сабраліся тут для таго, каб атрымаць задавальненне ад спорту і зносін адзін з адным, атрымаць зарад бадзёрасці. Я жадаю вам добрага настрою, пакажыце ўсім, што мы - адна сям'я і атрымаць задавальненне ад сустрэчы.
У рамках мерапрыемства супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы скакалі ў даўжыню з месца, выконвалі нахіл наперад, падыманне тулава са становішча лежачы, падцягванне на перакладзіне, і чаўночны бег, а таксама бегалі 30 м., 6 мін, 1500 м жанчыны і 3000 м мужчыны.
У завяршэнне фестывалю яго ўдзельнікам былі ўручаны карпаратыўныя падарункі ў заахвочвальных намінацыях.