XX міжнародная навуковая студэнцкая канферэнцыя «Камунікацыя і культура» адбылася 22-24 мая ў Інстытуце сацыялогіі Вроцлаўскага ўніверсітэта (Рэспубліка Польшча), якая праводзіцца сумесна з факультэтам камунікацыі Універсітэта Індыяны - Універсітэта Пірду, Індыянапаліс (ЗША).
ГрДУ імя Янкі Купалы на форуме прадставілі загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Мікалай Мыслівец, дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Людміла Серада, студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аліса Бадранкова, Наталля Мілевіч, Дар'я Ярмаш і Ілона Недзялеўская,
У працы канферэнцыі таксама прымалі ўдзел даследчыкі з Польшчы, ЗША, Германіі, Італіі, Аўстраліі і Кітая. Такое прадстаўніцтва зрабіла яе па-сапраўднаму форумам міжкультурных зносін. Самай шматлікай была дэлегацыя з ЗША, у склад якой увайшлі 20 студэнтаў. У працы канферэнцыі таксама прымалі ўдзел студэнты з іншых краін, якія знаходзяцца на навучанні ва Вроцлаўскім універсітэце па праграме Erasmus +.
Удзельнікі навуковага мерапрыемства прадставілі 29 дакладаў.
Кіраўнік дэлегацыі, дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Людміла Серада выступіла перад прысутнымі з прэзентацыяй аб міжкультурнай спецыфіцы апелятываў ў сямейных зносінах. Загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Мікалай Мыслівец прадставіў даклад на тэму «Далёкае і блізкае мінулае ў гістарычнай памяці беларускай моладзі».
У сваю чаргу Наталля Мілевіч распавяла пра асаблівасці ўскосных маўленчых актаў і тактык сыходу ад адказу на матэрыяле англамоўных і рускамоўных інтэрв'ю. Аліса Бадранкова падрыхтавала прэзентацыю пра асаблівасці рускамоўных і англамоўных сацыяльных сетак у міжкультурным аспекце, Дар'я Ярмаш пазнаёміла ўдзельнікаў канферэнцыі з гісторыяй беларускай і польскай эстрады - ад Чэслава Немэна да "Песняроў". Ілона Недзялеўская зрабіла агляд расійскага сацыялагічнага дыскурсу і паказала спосабы прадстаўлення ў ім паняцця "каляровая рэвалюцыя".
Пасля кожнага выступу прысутныя задавалі пытанні, а прэзентацыі, праведзеныя ў інтэрактыўнай манеры ў рамках эўрыстычнага падыходу, выклікалі жывую цікавасць да закранутай праблематыкі і былі адзначаны арганізатарамі ў ліку лепшых на гэтай канферэнцыі. У працэсе зносін з удзельнікамі канферэнцыі некаторыя амэрыканцы ўпершыню пачулі пра Беларусь, яе прыгажосць, шматвяковую гісторыю і праявілі жаданне наведаць нашу краіну па праграме бязвізавага ўезду, пабываць на Еўрапейскіх гульнях і на чэмпіянаце свету па хакеі ў 2021 годзе.
Кіраўнікі дэлегацыі ГрДУ імя Янкі Купалы правялі дзелавыя сустрэчы і перамовы з кіраўніцтвам Вроцлаўскага ўніверсітэта: прарэктарам па международныи сувязях і праектнай дзейнасці, прафесарам Я. Бурдукевічам, дырэктарам Інстытута сацыялогіі прафесарам З. Курчам, намеснікам дэкана па даследчай дзейнасці і міжнародных адносінах, прафесарам кафедры сацыяльных навук М. Зубер. Вынікі праведзеных перамоў стала дамоўленасць адносна распрацоўкі і рэалізацыі праграмы доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы і Вроцлаўскімі калегамі.
Візіт у адказ дэлегацыі з Рэспублікі Польшча ў купалаўскі ўніверсітэт запланаваны на лістапад 2019 года. Прафесары Інстытута сацыялогіі ўніверсітэта ва Вроцлаве прачытаюць лекцыі студэнтам спецыяльнасці "Сацыялогія" у межах Праграмы «Запрошаны прафесар». Акрамя таго плануецца візіт амерыканскага прафесара Джона Пэрыш-Спрола для чытання лекцый па праблемах камунікацыі і для ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі факультэта.