Дацэнт кафедры рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Алена Нялепка і дацэнт кафедры агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта Наталля Валько наведалі Гранадскі ўніверсітэт (Гранада, Іспанія) у рамках праграмы Erasmus +.
Алена Нялепка і Наталля Валько вывучылі еўрапейскі вопыт менеджменту і аховы вынікаў навуковых даследаванняў, а таксама ўсталявалі акадэмічныя кантакты з супрацоўнікамі Цэнтра навуковых і прыкладных даследаванняў і Цэнтра сучасных моў Гранадскага ўніверсітэта.
На працягу 5 дзён праходзілі заняткі па розных напрамках. Прадстаўнікі еўрапейскіх і азіяцкіх вышэйшых навучальных устаноў маглі сустракацца, абменьвацца вопытам, усталёўваць кантакты.
Галоўная мэта візіту - вывучэнне інавацыйных метадаў арганізацыі навуковых даследаванняў і метадаў выкладання.