Візіт адбыўся ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці з 20 па 26 мая.
Падчас візіту Вольга Міхайлаўна пабывала на двух факультэтах - Сельскай гаспадаркі і натуральных навук і Натуральных навук і матэматыкі. Яна прадставіла навуковы і адукацыйны патэнцыял універсітэта, распавяла студэнтам пра Летнія школы, магчымасці навучання на першай і другой ступенях атрымання вышэйшай адукацыі, а таксама пра магчымасці ўдзелу ў міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, якія праводзяцца на факультэце біялогіі і экалогіі.
Адбыліся сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і дэканамі факультэтаў, дзе абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва, правядзенне сумесных канферэнцый і падрыхтоўку вучэбна-метадычных матэрыялаў.
Было цікава не толькі паглядзець і вывучыць арганізацыю вучэбнай, навуковай, выхаваўчай работы факультатываў, але і прыняць удзел у студэнцкім свяце пад назвай «Гарбуз». Як вядома, дадзены рэгіён славіцца вытворчасцю гарбузовага масла, якое выкарыстоўваецца для запраўкі салатаў і цэніцца за значную колькасць карысных, і што немалаважна, неабходных для правільнага функцыянавання чалавечага арганізма рэчываў. Факультэт Сельскай гаспадаркі і натуральных навук займаецца вытворчасцю дадзенага гарбузовага алею і таксама ўласнага віна. У свяце бяруць удзел не толькі студэнты, але і выкладчыкі, і як адзначаюць самі студэнты, у іх вялікая дружная сям'я, заўсёды можна звярнуцца да выкладчыкаў за дапамогай.