30 мая ў ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылі Трэці працоўны семестр. Ужо сёння купалаўцы і навучэнцы Ваўкавыскага каледжа адпраўляюцца працаваць у складзе сэрвіснага і педагагічнага атрадаў у Анапу.
Па традыцыі адкрыццё Трэцяга працоўнага семестра ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло ва ўрачыстай атмасферы на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга. Тут сабраліся актывісты студатрадаўскага руху, камандзіры і камісары працоўных атрадаў, кіраўніцтва ўніверсітэта і кіраўнікі структурных падраздзяленняў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько адзначыў, што адкрыццё трэцяга працоўнага семестра ў купалаўскім універсітэце стала ўжо традыцыяй:
- Вы атрымаеце не толькі новыя навыкі і ўражанні, але і па-іншаму зможаце паглядзець на сваю студэнцкую сям'ю. Я ўпэўнены, што вы не толькі добра папрацуеце, але і адпачнеце. У добры шлях, дарагія рабяты!
Аб асабістым вопыце ўдзелу ў студэнцкіх працоўных атрадах распавёў ветэран студатрадаўскага руху Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Валерый Бойка. Валерый Канстанцінавіч адзначыў, што кожная паездка ў складзе студэнцкага атрада - гэта незабыўныя ўражанні і вялікі працоўны вопыт.
Сказаныя на дарогу словы ў адрас студэнтаў накіраваў сакратар першаснай арганізацыі ГА ПА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Есін, які пажадаў атрымаць масу станоўчых эмоцый і знайсці новых сяброў.
Кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і Штаб працоўных спраў за прадстаўленую магчымасць рэалізаваць сябе ў працоўнай дзейнасці, правесці час з карысцю і адкрыць у сабе новыя магчымасці ад імя ўсіх удзельнікаў студатрадаўскага руху падзякаваў студэнт другога курса юрыдычнага факультэта Мікіта Гура.
Для падрыхтоўкі дзяцей да працоўнай дзейнасці ў ГрДУ імя Янкі Купалы з сакавіка па май у чацвёрты раз працавала «Школа важацкага майстэрства». У рамках навучальных курсаў па адукацыйнай праграме «Школа важацкага майстэрства» для студэнтаў праводзіліся заняткі па педагагічнай дзейнасці, нарматыўна-прававым рэгуляванні выхаваўчага і аздараўленчага працэсаў у лагеры, гульнявым формах дзейнасці, бяспекі жыццядзейнасці і захаванасці здароўя дзяцей і іншыя заняткі, неабходныя для падрыхтоўкі да працы у дзіцячым аздараўленчым лагеры.
Другі год папярэднюю падрыхтоўку камандзіры студэнцкіх атрадаў прайшлі ў рамках «Школы камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў». Падчас заняткаў будучыя кіраўнікі пазнаёміліся з гісторыяй Беларускіх студэнцкіх атрадаў, нарматыўным прававым забеспячэннем студатрадаўскага руху, а таксама асновамі заканадаўства аб працы і ахове працы, прынялі ўдзел у трэнінгах, накіраваных на Камандаўтварэнне, пераадоленне канфліктаў і эфектыўнае кіраванне, даведаліся, як планаваць працу атрада.
Ужо другі год запар Штаб працоўных спраў купалаўскага ўніверсітэта становіцца лепшым у рэспубліцы. Шосты год атрады Дзеці Нёмана працуюць на Чарнаморскім узбярэжжы. Атрад стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы атрад», які працаваў за межамі Рэспублікі Беларусь.
На Усебеларускай маладзёжнай будоўлі (Беларуская АЭС) працавалі студэнцкія будаўнічыя атрады імя Героя Савецкага Саюза Івана Данілавіча Лебедзева і імя Героя Савецкага Саюза Віктара Міхайлавіча Усава.
У 2019 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы будуць дзейнічаць педагагічныя, сэрвісныя, будаўнічыя, вытворчыя і экалагічныя атрады. Купалаўцы будуць працаваць у арганізацыях і на прадпрыемствах Беларусі, а таксама за яе межамі.