Сустрэчы прайшлі 31 мая ў рамках двухдзённага візіту дэлегацыі ГрДУ імя Янкі Купалы ў Польшчу.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва. У іх ліку арганізацыя ў ГрДУ імя Янкі Купалы на кафедры беларускай філалогіі стажыровак для настаўнікаў Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы, іх удзел у навуковых, адукацыйных і культурных мерапрыемствах купалаўскага ўніверсітэта, а таксама сумесная праектная дзейнасць.
Падчас гутаркі з педагогамі і навучэнцамі рэктар універсітэта Ірына Кітурка распавяла пра гісторыю ГрДУ імя Янкі Купалы, яго традыцыі, сучаснае развіццё, спецыяльнасці і тыя магчымасці, якія ўніверсітэт дае сваім студэнтам.
У завяршэнне візіту Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы перадалі літаратуру на беларускай мове.
Нагадаем, што ў першы дзень візіту ў Польшчу, 30 мая, прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Універсітэт у Беластоку і Беластоцкі навукова-тэхналагічны парк, а таксама сустрэліся з Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку Алай Фёдаравай.