Двухдзённае мерапрыемства прайшло 29-30 мая на базе Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве.
Удзельнікамі Дзён беларускай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі сталі кіраўнікі вядучых беларускіх і расійскіх універсітэтаў, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, устаноў адукацыі расійскіх рэгіёнаў, а таксама пасольстваў замежных краін, акрэдытаваных у Маскве.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіў першы прарэктар Алег Раманаў. У рамках Дзелавога савета рэктараў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навуковай сферах ён прадставіў даклад «Досвед узаемадзеяння ГрДУ імя Янкі Купалы з універсітэтамі Расійскай Федэрацыі па рабоце з адоранай моладдзю».
Варта адзначыць, што падчас Дзён беларускай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі сем беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі падпісалі дагаворы і пагадненні аб супрацоўніцтве з дванаццаццю маскоўскімі і рэгіянальнымі расійскімі ВНУ. У прыватнасці, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія - з Расійскім дзяржаўным аграрным універсітэтам імя. К. Ціміразева, Ніжагародскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Валгаградскім дзяржаўным аграрным універсітэтам; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі - з Маскоўскім авіяцыйным інстытутам і Ніжнегародскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам ім. Р. Аляксеева.
У Дзелавым і культурным комплексе была таксама прадстаўлена выстава дасягненняў беларускай сістэмы адукацыі, якая адлюстроўвае ўзровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў гэтай сферы. Для дыпламатаў трэціх краін адбылася прэзентацыя вядучых беларускіх ВНУ.
Па матэрыялах belta.by і ўлас. інф.