Візіт адбыўся ў рамках праграмы прафесійных абменаў «Адкрыты свет» па тэме «Навіны і медыяадукацыя».
Праграма «Адкрыты свет» з'яўляецца ўнікальнай праграмай Кангрэсу ЗША, мэтай якой з'яўляецца стварэнне прадуктыўнага прафесійнага партнёрства паміж амерыканскімі спецыялістамі і спецыялістамі з іншых краін на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.
Падчас візіту ў Мічыганскі ўніверсітэт і ўніверсітэт Уэйна быў вывучаны вопыт рэалізацыі адукацыйных праграм у галіне медыяадукацыі, правядзенні навучальных і пазанавучальных культурна-пазнавальных мерапрыемстваў у кантэксце моўнай адукацыі. Знаёмства з дырэктарам Цэнтра глабалістыкі факультэта Класічных і сучасных моў, літаратур і культур універсітэта Уэйна, выкладчыкам рускай мовы - доктарам Лорай Клайн дазволіла намеціць перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў арганізацыі навучальнага працэсу па дысцыплінах філалагічнага профілю. Дадзены вопыт будзе выкарыстоўвацца ў бліжэйшай перспектыве ў вучэбна-метадычнай рабоце кафедры англійскай філалогіі.
Таксама падчас наведвання і сустрэч са студэнтамі ўніверсітэтаў г. Дэтройт, з навучэнцамі старэйшых класаў школы Фордсан, Анастасія Дудзько правяла прэзентацыю адукацыйнага і навуковага патэнцыялу ГрДУ імя Янкі Купалы, праінфармавала студэнтаў і выкладчыкаў пра магчымасці ўдзелу ў моўных школах купалаўскага ўніверсітэта.
Адбыліся сустрэчы з членамі арганізацый Глобал Тайс Дэтройт і цэнтра лідарства «Адкрыты свет» (г. Вашынгтон). Гэтыя арганізацыі курыруюць міжнародныя праграмы абменаў у супрацоўніцтве з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША. Устаноўленыя кантакты будуць выкарыстоўвацца для пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы з гэтымі арганізацыямі, а таксама для распрацоўкі сумесных адукацыйных праектаў.
У рамках праграмы Анастасія Дудзько (у складзе групы з 6 чалавек з Беларусі, сярод якіх журналісты, бібліятэкар і прадстаўнік пасольства ЗША) сустракалася з прадстаўнікамі СМІ г. Дэтройт (журналістамі і рэдактарамі бюро навін Great Lakes Now, радыё ўніверсітэта Уэйна WDET-FM Radio Detroit, газеты The Detroit News, грамадскага тэлебачання Дэтройта DPTV, канала навін Channel 7 News WXYZ Detroit News, аналітычнага-практычнага цэнтра Center for Michigan, некамерцыйнай арганізацыі навін Chalkbeat, грамадскай арганізацыі Allied Media Projects (Праект Аб'яднаных Медыя), навіннага партала-агрэгатара, Daily Detroit, прэзідэнтам Таварыства прафесійных журналістаў (SPJ), у ходзе якіх былі вывучаны асаблівасці медыякультуры ЗША, абмеркаваны пытанні ўплыву лічбавых і сацыяльных медыя на дакладнасць навін, ролі журналістаў у забеспячэнні аб'ектыўнай інфармацыі ва ўмовах складанай лічбавай медыя-прасторы, важнасці медыяпісьменнасці і медыяадукацыі ў сучасным грамадстве. Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца ў навучальным працэсе і навукова-даследчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы пры распрацоўцы семінара для студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, прысвечанага пытанням развіцця медыяпісьменнасці і ролі медыяадукацыі ў сучаснай інфармацыйнай прасторы; спецкурса «СМІ Амерыкі: гісторыя, традыцыі, праблемы, роля ў грамадстве» для студэнтаў філалагічнага факультэта; падрыхтоўцы навуковых артыкулаў у выданнях ГрДУ імя Янкі Купалы.
У выніку наведвання бібліятэкі Кангрэса ЗША і бібліятэкі Мічыганскага ўніверсітэта (г. Дэтройт) была сабрана інфармацыя пра Беларусь у калекцыях гэтых устаноў. Дадзеная інфармацыя будзе выкарыстоўвацца ў навукова-даследчых інтарэсах Цэнтра міждысцыплінарных даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама ў падрыхтоўцы навуковых артыкулаў. Бібліятэцы Кангрэсу і Мічыганскага ўніверсітэта былі падораны кніжныя выданні Цэнтра міждысцыплінарных даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства, якія пазітыўна адлюстроўваюць культурныя традыцыі Беларусі і спрыяюць знаёмству амерыканскай супольнасці з нашай краінай.