Мерапрыемства адбылося 31 мая ў рамках візіту прадстаўнікоў DAAD на філалагічны факультэт.
ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі кіраўнік Інфармацыйнага бюро DAAD у Мінску Эттрых Джэні, лектар DAAD у Мінску Тацік Дора, рэферэнт Лейпцыгскага ўніверсітэта Балюк Наталля, рэферэнт Універсітэта Дуйсбуг-Эсэн Гукельсбергер Сюзанна.
Удзельнікаў мерапрыемства, сярод якіх выкладчыкі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, павітаў першы прарэктар універсітэта Алег Раманаў. У сваю чаргу дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская пажадала ўдзельнікам мерапрыемства плённай працы. Пасля чаго Эттрых Джэні расказала пра стыпендыяльныя праграмы DAAD.
У рамках візіту ў навуковую бібліятэку ГрДУ імя Янкі Купалы кіраўнік Інфармацыйнага бюро DAAD у Мінску Эттрых Джэні таксама перадала вучэбна-метадычную літаратуру.
На думку бакоў, сустрэча стане новым этапам у развіцці міжнародных адносін і надасць супрацоўніцтву новы плённы імпульс.