Таццяна Шчэрбач прадставіць Беларусь і купалаўскі ўніверсітэт на конкурсе «Каралева студэнцтва - 2019», які пройдзе 8 чэрвеня ў Стаўрапалі.
Стартавала галасаванне на прыз глядацкіх сімпатый Міжнароднага конкурсу прыгажосці і таленту "Каралева студэнцтва - 2019". Прагаласаваць за Таццяну Шчэрбач можна па спасылцы да 14.00 8 чэрвеня.
Варта адзначыць, што ў конкурсе «Каралева студэнцтва - 2019» будуць удзельнічаць 16 студэнтак з 12 краін свету. У тым ліку 3 прадстаўніцы беларускіх універсітэтаў: пераможца рэспубліканскага конкурсу "Каралева Вясна - 2019" студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Таццяна Шчэрбач, «Першая віцэ-каралева Вясна» студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Лізавета Абрамкіна і ўладальніца тытула "Каралева Вясна ONLINE" студэнтка беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка Яўгенія Кудлач.
Фінальнаму шоу папярэднічае спартыўны этап: дзяўчатам трэба будзе здаць нарматывы ГПА. Акрамя таго, у планах шматлікія рэпетыцыі дэфіле і творчых нумароў, фотасет. Прыгажунь ўжо сфатаграфавалі ў нацыянальных касцюмах сваёй краіны.
Заснавальнікі і арганізатары міжнароднага конкурсу - грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і агульнарасійская грамадская арганізацыя «Расійскі саюз моладзі».