Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў, паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч.
Удзел у прэс-канферэнцыі прынялі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша, начальнік Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Андрэйчык, члены арганізацыйнага камітэта па Гродзенскай вобласці па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў, кіраўнікі вядучых спартыўных арганізацый Гродзенскай вобласці.
Журналістам распавялі аб асноўных выніках падрыхтоўкі Гродзенскай вобласці да II Еўрапейскіх гульняў. Так, замежныя госці змогуць ацаніць арганізацыю працы на пунктах пропуску, зручнасць перамяшчэння па трасах, даступнасць гісторыка-культурных каштоўнасцяў, наладжаную працу дарожнага і гасцінічнага сэрвісу.
Як падкрэсліў Віктар Лісковіч, адным з найважнейшых момантаў падрыхтоўкі стаў запуск чатырох палос трасы М-6 Мінск - Гродна. У сераду пройдзе прэзентацыя мабільнага прыкладання аб яе магчымасцях, якое будзе працаваць на беларускай і англійскай мовах як навігатар, які змяшчае падрабязную інфармацыю аб аб'ектах дарожнага, турыстычнага, гасцінічнага сэрвісу і грамадскага харчавання.
Для гасцей і жыхароў Гродна з 21 па 30 чэрвеня будзе працаваць фан-зона, якая размесціцца на тэрыторыі ЦСК «Нёман». Тут жа ўсе жадаючыя змогуць сачыць за трансляцыямі спаборніцтваў, для гледачоў будзе арганізавана не менш за 300 пасадачных месцаў, тэматычныя фотазоны, пляцоўкі для дзяцей, пройдуць прэзентацыі бібліятэк горада, прысвечаныя II Еўрапейскім гульняў.
Як распавёў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Андрэйчык, да ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях дапушчана 38 прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці, якія выступяць у трынаццаці відах спорту: 30 спартсменаў увойдуць у асноўны склад, 8 - у рэзервовы спіс. Адзначым, што па колькасці спартсменаў-удзельнікаў Гродзенская вобласць займае трэцяе месца пасля Мінска і Гомельскай вобласці.
Адзначым, што ў складзе спартыўнай дэлегацыі Гродзенскай вобласці - дзевяць прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы. Так, у спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе будуць выступаць студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў, студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры Павел Лях і Аляксандр Грабовік, а таксама студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Саслан Даураў. Магістрантка факультэта фізічнай культуры Таццяна Мацко і магістрантка факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная прымуць удзел у спаборніцтвах па самба, магістрантка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч пазмагаецца ў спаборніцтвах па дзюдо. Дарэчы, на I Еўрапейскіх гульнях у Баку Таццяна Мацко заваявала золата, а Саслан Даураў - бронзу - першы медаль зборнай Беларусі.
Таксама ў лёгкай атлетыцы будзе спаборнічаць студэнт першага курса факультэта фізічнай культуры Ігар Зубко, а студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Мікіта Чайкоўскі прыме ўдзел у спаборніцтвах па пляжным футболе. Зараз спартсмены рыхтуюцца на вучэбна-трэніровачных базах.
Нагадаем, што 380 прадстаўнікоў універсітэтаў г. Гродна будуць задзейнічаны ў правядзенні Еўрапейскіх гульняў на пляцоўках у г. Мінску і г. Гродна ў якасці валанцёраў. У іх ліку больш за 270 купалаўцаў.