Падаць дакументы ў магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы можна будзе з 27 чэрвеня па 5 ліпеня.
У 2019 годзе набор на другую ступень вышэйшай адукацыі пройдзе па 28 спецыяльнасцях. 15 з іх-новыя ўзбуйненыя спецыяльнасці. Узбуйненне спецыяльнасцяў магістратуры і ўвядзенне прафілізацыі ў рамках спецыяльнасцяў індывідуалізуе адукацыйную траекторыю студэнта, дазваляе аператыўна рэагаваць на запыты рынку працы, актывізуе акадэмічную мабільнасць.
Падаць дакументы у прыёмную камісію можна будзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а. Час працы - з 9.00 да 18.00 без перапынку на абед. Выхадны - 30 чэрвеня. Тэлефон для даведак: +375 (152) 73-19-78.
Больш падрабязная інфармацыя пра паступленне ў магістратуру купалаўскага ўніверсітэта на сайце http://abit.grsu.by/magistratura.html.
У ТЭМУ: набор у магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўпершыню быў абвешчаны ў 1997 годзе па пяці спецыяльнасцях магістарскай падрыхтоўкі. За 22 гады падрыхтавана больш за 2 500 магістраў, якія паспяхова рэалізоўваюць сябе ў ролі інжынераў, выкладчыкаў, навукоўцаў і людзей, паспяховых у бізнэсе.
Сёння магістратура накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў перш за ўсё для сферы навукі, адукацыі і інавацый. Падрыхтоўка ў магістратуры - гэта магчымасць павысіць сваю кваліфікацыю, набыць новыя веды і пабудаваць паспяховую кар'еру.
Варта адзначыць, што навучанне ў магістратуры купалаўскага ўніверсітэта карыстаецца папулярнасцю сярод замежных студэнтаў. Навучанне па ўсіх спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы прапануе на англійскай мове.