Дэлегацыя Цзілінскага педагагічнага ўніверсітэта Кітайскай Народнай Рэспублiкi 26 чэрвеня наведала Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
У складзе дэлегацыі - сакратар парткама ўніверсітэта Сюй Цайшань, начальнік міжнароднага аддзела Го Чуньянь, намеснік начальніка аддзела кадраў Суі Цяньюй. Варта адзначыць, што Сюй Цайшань ў Беларусі ўпершыню. Запрашэнне наведаць краіну і ГрДУ імя Янкі Купалы калегі з Кітая атрымалі ў верасні 2018 года, калі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і прарэктар па вучэбнай працы Юрый Белых з афіцыйным візітам знаходзіліся ў Цзілінскім педагагічным універсітэце.
У сустрэчы з гасцямі з Кітая прынялі ўдзел першы прарэктар Алег Раманаў, прарэктар па вучэбнай працы Юрый Белых, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко, прарэктар па навуцы Юрый Раманоўскі, прарэктар Мікалай Войтка, дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Герман, дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Варанцоў, дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Чарнілоўская, загадчык кафедры дызайну Антон Ляшчынскі, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Аляксандра Мерчы, начальнік аддзела рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян Вольга Янкоўская.
Вітаючы гасцей і ўдзельнікаў сустрэчы, Алег Раманаў выказаў надзею на тое, што супрацоўніцтва паміж двума ўніверсітэтамі будзе развівацца і прынясе новыя станоўчыя вынікі. Пасля чаго для калегаў з Кітая быў прэзентаваны навуковы і адукацыйны патэнцыял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Дарэчы, супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Цзілінскім педагагічным універсітэтам пачалося яшчэ ў 2013 годзе, калі ўніверсітэты падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Бакі вядуць актыўны двухбаковы дыялог ужо на працягу пяці гадоў. Гэта ў сваёй прамове адзначыў сакратар парткама Сюй Цайшань. Ён падкрэсліў, што кітайскія студэнты высока ацэньваюць узровень адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы, а шмат хто гатовы працягваць навучанне ў магістратуры і аспірантуры.
У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва і ўмацавання двухбаковых сувязяў, а таксама асноўныя напрамкі сумеснай дзейнасці ў навуковай і вучэбнай сферах.
Так, былі разгледжаны пытанні рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм ГрДУ імя Янкі Купалы і Цзілінскігі педагагічнага ўніверсітэта. Сярод іх - падрыхтоўка спецыялістаў у галіне музычнай і мастацкай адукацыі на факультэце мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама стварэнне на базе Цзілінскага педагагічнага ўніверсітэта Цэнтра рускай мовы і беларускай культуры. Плануецца, што на базе цэнтра будзе ажыццяўляцца адукацыйная дзейнасць онлайн, а таксама праводзіцца культурныя і іншыя мерапрыемствы.
Новым этапам супрацоўніцтва паміж універсітэтамі стане сумесная навуковая дзейнасць. Бакі зацікаўлены ў рэалізацыі праектаў на базе Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы і ў лабараторыях па фізіцы і матэрыялазнаўстве Цзілінскага педагагічнага ўніверсітэта.
Увага на сустрэчы таксама была ўдзелена пытанням акадэмічнай мабільнасці, тэме падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі і досведу працы з абітурыентамі.
Пасля афіцыйнай часткі візіту госці з Кітая наведалі факультэты ўніверсітэта, а таксама пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Гродна.