Барэц грэка-рымскага стылю Аляксандр Грабовік заваяваў сярэбраны медаль II Еўрапейскіх гульняў у вагавай катэгорыі да 97 кг.
Аляксандр упэўнена прайшоў увесь шлях да фіналу, а за тытул чэмпіёна хатняга турніру змагаўся са спартсменам з Арменіі Артурам Алексанянам. На жаль, беларус у гэтым супрацьстаянні не змог набраць ні аднаго бала - 0-5 - і задавольвацца срэбнай узнагародай.
Аляксандр Грабовік: "Хачу падзякаваць усім трэнерам, лекарам, сям'і за падтрымку. Наперадзе Токіо - будзем рыхтавацца. Ведаў суперніка, гэта наша другая сустрэча. Артур - лепшы змагар свету ў нашай вагавай катэгорыі, унікум, такіх змагароў адзінкі. Я задаволены сваім выступам, я рабіў усё правільна. У мяне медаль».